Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае рашучы пратэст супраць шакуючага факту прымянення сілы супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да журналістаў і грамадскіх актывістаў увечары 19 снежня.

Праваахоўнікі жорстка збілі нашых калег, пашкодзілі і аднялі іх прафесійную апаратуру, не зважаючы на сапраўдныя журналісцкія пасведчанні. Пры гэтым пацярпелі рэпарцёры беларускіх СМІ і афіцыйна акрэдытаваныя ў краіне замежныя журналісты.

Пасля мірнай грамадзянскай акцыі на плошчы Незалежнасці ўвечары 19 снежня міліцыя затрымала шэраг журналістаў, якія асвятлялі ход падзеяў. І зноў супрацоўнікі праваахоўных органаў не зважалі на журналісцкія пасведчанні, груба і беспадстаўна парушаючы прафесійныя правы нашых калег на бесперашкоднае збіранне інфармацыі.

Паводле інфармацыі ГА «БАЖ», як мінімум 20 журналістаў былі затрыманыя, яшчэ столькі ж былі збітыя супрацоўнікамі міліцыі.

Такім брутальным чынам улады краіны чарговы раз выказалі сваю абсалютную непавагу да базавых грамадзянскіх і прафесійных правоў.

ГА «БАЖ» выказвае свой рашучы пратэст супраць формы асвятлення вядучымі дзяржаўнымі электроннымі СМІ мірнай грамадзянскай акцыі, якая адбылася ўвечары ў Мінску 19 снежня. Беларускае грамадства было абсалютна дэзінфармаваным наконт мэтаў гэтага мерапрыемства, колькасці ўдзельнікаў і іх дзеянняў, а таксама жорсткасці, з якой дзейнічалі супрацоўнікі міліцыі падчас разгону мірнай акцыі.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе

неадкладнага расследавання ўсіх выпадкаў гвалту супраць журналістаў і перашкодаў для іх прафесійнай дзейнасці, а таксама прыцягнення ўсіх вінаватых да адказнасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?