Фота Радыё Свабоды

Фота Радыё Свабоды

У панядзелак у канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі быў перададзены адкрыты ліст з заклікам зрабіць усе магчымыя захады, каб арыштаваны 20 снежня ў Мінску літаратуразнаўца, журналіст, палітолаг Аляксандр Фядута як мага хутчэй быў выпушчаны на свабоду.
Пра гэта напісаў у сваім блогу pgrigas.

Ліст падпісалі паэт і літаратуразнаўца прафесар Томас Венцлова, паэт і перакладчык Антанас А. Ёнінас, мастацтвазнаўца Лайма Лаучкайте-Сургайлене, філосаф прафесар Арунас Свердыёлас, лінгвіст прафесар Элеанора Ласан, гісторык і палітолаг прафесар Шарунас Лекіс, акадэмік Літоўскай каталіцкай акадэміі навук Паўлюс Субачус, калегі арыштаванага літаратуразнаўца (з Віленскага універсітэта, каўнаскага Універсітэта Вітаўта Вялікага, Інстытута літоўскай літаратуры і фальклору і іншых навучальных устаноў і акадэмічных інстытутаў) — агулам сорак чалавек.

Адзін з сарака падпісантаў, член Еўрапарламента філосаф Леанідас Донскіс, асобна выказаў заклапочанасць арыштам «адкрытага, адважнага і таленавітага беларускага інтэлектуала», які падтрымаў выбарчую кампанію паэта, ганаровага старшыні беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміра Някляева. Ліст размешчанs ў peticijos.lt, дзе можна да яго далучыцца. Акрамя таго, яно апублікавана ў прабеларускім, як можна зразумець па спасылках, літоўскай рэсурсе sienosgrius

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0