Учора ў ізалятары КДБ адбылася сустрэча адвакаткі Мар’яны Сімешкі з сваёй падабароннай журналісткай «Хартыі‑97» Наталляй Радзінай.
Пра гэта НН паведаміла маці арыштаванай Надзея Максімаўна.

«Ёсць спадзяванні, што заўтра Наталлю адпусцяць. Адносіны да яе нармальныя.

А вось са здароўем ёсць праблемы. Сэрца, галава. Але найбольш непакоіць, што з вушэй па‑ранейшаму цячэ кроў. Дактары так і не зрабілі сканіраванне», — сказала Надзея Максімаўна.

Наталля Радзіна ад 20 снежня знаходзіцца ў ізалятары КДБ па справе аб вулічнай акцыі 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?