Людзі, што ж вы робіце? Раз-пораз у Байнэце натыкаюся на выказванні, накшталт «Раманчук здаў сваіх», «Рымашэўскага адпусцілі, значыць, таксама здаў», «Міхалевіч таксама збіраецца кагосьці здаць» — што, маўляў, усе здраднікі.

Ну навошта абліваць лайном сумленных хлопцаў? Вы што, былі ў засценках лукашысцкай інквізіцыі? Асабіста зафіксавалі факт здрады? Не? Тады навошта пісаць пра тое, пра што не ведаеце?

Няўжо не разумееце, навошта афіцыёз жадае нацкаваць нас усіх адзін на аднаго? Няўжо не памятаеце, як на апазіцыйных мітынгах засланцы здымалі відэа, фоткалі, а потым на аснове ўсяго гэтага кляпалі свае фальшывыя «манеты» — «Малады Фронт — кіднэпінг» «Тэхналогія правакацый» і інш.

Ім варта і цяпер адскрыншоціць усе вашы каментары ды выкарыстоўваць іх як аснову для чарговай порцыі лайна з прыгожай назвай «Электарат праклінае сваіх кандыдатаў»?

Не гуляйце ў паддаўкі з лукашызмам!

Давайце лепш усе разам устанем на абарону тых людзей, на якіх наш афіцыёз накінуўся як галодная зверына на здабычу! Давайце скажам дружнае НЕ таму, хто зараз упіваецца пакутамі апанентаў!

Яму як манна нябесная патрэбныя нашы «наезды» на тых, за каго мы галасавалі і каго абаранялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?