Раман Мікалая Чаргінца надрукуюць у Турцыі. Твор беларускага пісьменніка «Сыны» стане першым з айчынных, які будзе выдадзены па-турэцку. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

«На дадзены момант кніга знаходзіцца ў стадыі перакладу, — зазначае Міхась Пазнякоў. — Яе выданне плануецца ўжо ў гэтым годзе. Дзякуючы ўстаноўленым некалькі гадоў таму творчым і дзелавым кантактам з нашымі турэцкімі калегамі заключана двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?