Паважаныя паэты і празаікі! Шаноўныя аўтары з ліку тых, хто ўжо апублікаваў дэбютныя зборнікі!

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі і ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі — на Mнаступныя адрасы:

220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, д. 31, пак. 906;

e-mail: ubw.office @ gmail.com.

Чаму менавіта Конкурс другой кнігі?

Як сведчыць беларуская выдавецкая ды і быццёвая практыка, менавіта ў стварэнні і выданні другой кнігі літаратары маюць найбольшыя праблемы і клопат.

Удзел у Конкурсе могуць браць аўтары і аўтаркі самых розных мастацкіх кірункаў і стыляў.

Перавага аддаецца літаратурнай моладзі.

Пераможца Конкурсу атрымае адпаведны падарунак — бясплатнае выданне сваёй кнігі!

Прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?