Да Бога

Я на калені ноччу стану,
Малітву да Бога звярну.
Каб дапамог майму Краю,
Каб зноў дараваў нам Вясну!

Я буду маліць ўсёй душою,
Каб знішчыў Ён зло і хлусню!
Каб кожны адзначыў без страху:
Жыве Беларусь — я жыву!

Маліцца я буду за тое,
Каб шлі мы адной грамадой!
Каб родная мова гучала між намі,
Каб прадзеды ўрэшце адчулі за край свой спакой.

І слёзы з вачэй паліюцца,
Як ўспомню я Край свой цяпер.
Я хацеў бы аднойчы прачнуцца —
Не сплю я, і тым мне цяжэй…

Я на калені ноччу стану,
Малітву да Бога звярну:
Я веру, я адчуваю:
Жыве Беларусь — я жыву!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?