Саміт праграмы ЕС «Усходняе партнёрства», які планавалася правесці 27 мая ў Будапешце (Венгрыя), пройдзе ў Польшчы, як мяркуецца ў верасні ці кастрычніку.

Перанос звязаны з тым, што на май запланаваны шэраг іншых міжнародных мерапрыемстваў.

Чакаецца, што саміт наведаюць лідары краін ЕС, а таксама Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджана і Арменіі. Удзел у мерапрыемстве возьме і кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Кэтрын Эштан.

Хто будзе прадстаўляць на саміце Беларусь, пакуль няясна, «бо Аляксандру Лукашэнку і яго адміністрацыі забаронена прыязджаць у краіны ЕС з-за парушэнняў правоў чалавека», зазначае польскае радыё.

«Мы пачалі перамовы з усімі краінамі-ўдзельніцамі, за выключэннем Беларусі», — паведаміў у інтэрв’ю радыёстанцыі ўпаўнаважаны прадстаўнік МЗС Польшчы па пытаннях Усходняга партнёрства Анджэй Цэшкоўскі.

Падчас саміта таксама адбудуцца сустрэчы міністраў эканомікі, кіраўнікоў пагранічных ведамстваў і розных няўрадавых арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?