У дзень свайго 80-годдзя першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў зноў раскрытыкаваў прэзідэнта і прэм’ера. Раней ён абвінаваціў кіроўны тандэм у манапалізацыі ўлады і сімуляцыі дэмакратыі, цяпер заявіў аб прафанацыі мадэрнізацыі і парушэнні грамадзянскіх правоў і свабодаў.

Напярэдадні свайго 80-годдзя першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў даў некалькі інтэрв’ю, у якіх зноў раскрытыкаваў кіруючы тандэм.

«Апошнім часам даводзіцца назіраць наступ на правы і свабоды расейцаў, — панаракаў Гарбачоў у інтэрв’ю «Інтэрфаксу», не ўдакладняючы, якія менавіта эпізоды ўшчамлення грамадзянскіх свабод звярнулі на сябе яго ўвагу. — Гэта недапушчальна. Улада павінна гарантаваць грамадзянам іх правы і думаць пра тое, як паўнавартасна гарантаваць бяспеку. На жаль, тут пакуль мы чуем шмат размоваў, але канкрэтных спраў яўна недастаткова «.

Падобныя праблемы ёсць і ў эканамічнай сферы, лічыць Гарбачоў.

«У нас усё больш актыўна кажуць пра неабходнасць мадэрнізацыі, але, зноў жа, канкрэтных спраў пакуль вельмі мала. І гэта мяне таксама непакоіць»,
 — прызнаўся ён.

«Шмат чаго не хапае, а тое, што ёсць, пастаянна даражэе — паслугі ЖКГ, лекі, прадукты харчавання, тавары для дзяцей ды іншае. Цяперашнюю сітуацыю ў краіне я ацэньваю як беспакойную, што шмат у чым звязана з сацыяльна-бытавымі праблемамі», — перасцярог Гарбачоў.

Ён чакае станоўчых зменаў ад будучых выбараў у Дзярждуму, «але толькі пры ўмове, што яны пройдуць сумленна, а ўсе спробы сказіць іх вынікі будуць першапачаткова жорстка спыняцца. Народ сам разбярэцца, каго выбраць, хто, на яго думку, знаходзячыся ва ўладзе, можа вырашаць яго праблемы».

Міхаіл Гарбачоў нядаўна прызнаўся, што і сам выношваў планы стварэння новай партыі, аднак яго ідэя не атрымала падтрымкі ў адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю ангельскаму тэлеканалу Sky News.

На мінулым тыдні Гарбачоў быў куды больш рэзкі ў ацэнцы адносіны кіруючага тандэму да маючых адбыцца ў 2012 годзе выбарах прэзідэнта. «Мне гэта не падабаецца. Ну, мне не падабаецца, як яны паводзяць сябе «, — сказаў Гарбачоў у адказ на пытанне, што ён думае аб планах прэзідэнта і прэм’ера прыняць рашэнне аб вылучэнні на выбары па ўзгадненні адзін з адным. «Гэта не справа Пуціна, гэта справа тых, хто будзе абіраць. Я думаю, што гэта нясціпла, калі адказвае Уладзімір Уладзіміравіч камусьці, што мы сядзем з Дзмітрыем Анатольевічам і дамовімся, каму ісьці ў прэзідэнты. Гэта ўжо неверагоднае зазнайства», — заявіў тады Гарбачоў.

Першы прэзідэнт СССР таксама абвінаваціў

тандэм ў сімуляцыі дэмакратычных працэсаў і манапалізацыі ўлады. «У нас ёсць парламент, ёсць суды, ёсць прэзідэнт і прэм’ер, але ведаеце — больш імітацыі, а эфектыўнай працы няма, асабліва судоў і парламента», — сказаў ён.

Тандэм неэфектыўны, мяркуе Гарбачоў: «Манаполія загнівае, не дае развівацца дэмакратычным працэсам».

Кіроўная партыя нагадвае яму КПСС, што ў вуснах Гарбачова наўрад ці можна лічыць кампліментам: «Вельмі шкада, што сучасныя кіраўнікі не вельмі сучасныя».

Як паведамілі ў Фондзе Гарбачова, прэзідэнт СССР збіраецца адзначыць свой 80-ы дзень нараджэння ў коле сям’і. Ці прыедуць раскрытыкаваныя ім прэзідэнт і прэм’ер павіншаваць юбіляра, не паведамляецца. Згадак пра накіраваных Гарбачову віншавальных тэлеграмах на афіцыйных сайтах Дзмітрыя Мядзведзева і Уладзіміра Пуціна раніцай 2 сакавіка яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?