Новы Пагост, Дзісенскага павета. Трэба ведаць, што завуць у нас «белым», а што «чорным хлебам». Хлеб, каторы пякуць з аржаной мукі — з чыстага зярна, завецца ў нас белы, а чорным называюць той хлеб, у каторым палавіна, а то і больш, да зярна дасыпана мякіны. Бульба і хлеб-мякіннік гэта галоўны наедак нашых сялян, дык палова людзей хварэе на жывот і недакроўе.

«НН». № 9. 1910.

Сёлетнюю Рок-каранацыю ў «Казе» вялі Анатоль і Аксана Вечары, якія пераўвасобіліся гэтым разам у дактароў — ставілі дыягназы, выдавалі даведкі й бальнічныя «хворым на рок-н-рол». Найбольш «рок-мензурак» (гэтак сёлета зваліся прызы) сабраў Зміцер Вайцюшкевіч («Традыцыі й сучаснасць» і «Музыка году»). «Песняй года» сталася «Мая краіна — Беларусь» гурту «Без білета». Ягоны лідар Віталік «Артыст» сказаў, што цяпер каманда завецца «Morе» і адрокся прызоў, раздаўшы выйгранае піва сваім прыхільнікам у партэры. А вялікую карону атрымаў Алесь Суша, гаспадар буціка «Каміла» і натхняльнік праектаў «Святы вечар» і «Я нарадзіўся тут». Гэта першы выпадак, калі рок-каралём зрабіўся не музыка, а прадзюсар.

«НН». № 10.2001.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0