бменныя гастролі Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Грыбаедава і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра праходзяць з 1 па 5 сакавіка.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка ў Мінску галоўны рэжысёр смаленскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віталь Баркоўскі, калектыў пакажа пяць спектакляў: камедыю «Рэвізор» Гогаля, трагедыю «Рамеа і Джульета» Шэкспіра, камедыю «Вішнёвы сад» Чэхава, трагедыю «Грэхъ» паводле п’есы Горкага «Зыкавы» і камедыю «Benvenuto, Атэла» Людвіга.

Паводле яго слоў, спектаклі для абменных гастроляў былі адабраныя кіраўніцтвам тэатра. У іх заняты заслужаныя артысты РФ Сяргей Цюмін, Елізавета Зіма, Мікалай Коншын, Галіна Крут, Ірына Галаванава, артысты Алег Кузьмішчаў, Алег Кудраўцаў, Анатоль Бібекін і інш.

Кажучы пра сучасны тэатр, Баркоўскі зазначыў, што сучасныя тэатры павінны імкнуцца пастаянна адкрываць новае, адначасова спасцігаючы існуючы культурны вопыт. Паводле яго слоў, расійская і беларуская тэатральныя школы даюць такую магчымасць, але неабходна пастаянна ўдасканальвацца, «раздзіраючы свой ген», «адкрываць у сабе народы і нацыі».

Як паведаміў дырэктар музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч, беларускі калектыў пакажа ў Смаленску спектаклі «Аршын мал алан», «Юнона» і «Авось», «Лятучая мыш», «Аднойчы ў Чыкага» і «Кармен-сюіта», дывертысмент з балета «Шчаўкунчык».

У рэпертуары Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Грыбаедава дзясяткі спектакляў па класічных і сучасных п’есах. У чэрвені 2008 года на базе тэатра быў праведзены Міжнародны тэатральны фестываль «Смаленскі каўчэг», дзе былі прадстаўлены лепшыя спектаклі калектываў з Расіі і Беларусі. У 2010 годзе адбыўся другі фестываль. У ім узялі ўдзел не толькі тэатры Расіі і Беларусі, але і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?