Аляксандр Лукашэнка ўказам № 75 дазволіў аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ў 2011–2012 гадах выпусціць еўрабонды для фінансавання інвестпраектаў.

Пры гэтым дадзеныя запазычанні не будуць ставіцца на знешні дзярждоўг, яны будуць класіфікавацца як даўгі мясцовых органаў кіравання. Расходы на абслугоўванне запазычанняў будуць ажыццяўляцца за кошт адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Адзінае што

мясцовыя органы павінны ўзгадняць з «прэзідэнтам» аб’ёмы еўрабондаў.

Лукашэнка таксама дазволіў перавышаць гранічныя ўзроўні дэфіцыту кансалідаваных бюджэтаў абласцей на суму выдаткаў на рэалізацыю інвестпраектаў, што фінансуюцца за кошт замежных пазык.

Раней СМІ паведамлялі, што Мінскі гарвыканкам плануе пазычыць на замежных рынках у 2011 годзе $ 200–300 млн шляхам выпуску еўрабондаў. Standard & Poor’s прысвоіў гораду Мінску доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг «В +». Прагноз па рэйтынгу — «Негатыўны».

У ліпені-жніўні 2010 года Беларусь размясціла пяцігадовых еўрабондаў на $1 млрд пад 8,7%. У студзені 2011 года краіна пазычыла на свабодным рынку яшчэ $800 млн пад 8,95%, ужо на 7 гадоў.

У цэлым замежны доўг Беларусі на сёння дасягнуў прыкладна 27–28 мільярдаў даляраў, што перакрочыла мяжу 50% ад ВУП. Апошняя дакладная лічба вядома толькі на 1 кастрычніка 2010 года — тады яна складала 25,8 млрд. Аднак за апошнія пяць месяцаў краіна здзейсніла яшчэ шэраг значных запазычванняў.

Лукашэнка публічна заяўляў пра неабходнасць спыніць замежныя запазычванні, аднак новы ўказ сведчыць, што яны працягнуцца, толькі ў больш сукрытых формах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?