У Беларусі значна павялічаны пералік дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія надзяляюцца паўнамоцтвамі па аднясенні звестак да дзяржаўных сакрэтаў і іх абароны.

Кіраўнік Беларусі падпісаў Указ № 68, якім зацвердзіў новы пералік дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія надзяляюцца паўнамоцтвамі па аднясенні звестак да дзяржаўных сакрэтаў і іх абароны. Калі раней у гэтым пераліку было 50 розных арганізацый плюс Мінгарвыканкам і аблвыканкамы, то цяпер — 58 арганізацый плюс Мінгарвыканкам і аблвыканкамы. Іншымі словамі, пералік сакрэтных арганізацыі вырас адразу на 8 арганізацый.

Нагадаем, што першы пералік такіх арганізацый, якія маюць права засакрэчваць сваю інфармацыю, быў зацверджаны Лукашэнкам у 2007 годзе. Ужо тады ў шматлікіх экспертаў паўстала вялікая колькасць пытанняў адносна таго, якія сакрэты збіраецца хаваць, напрыклад, Міністэрства культуры альбо Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў. У пераліку грамадскасць убачыла жаданне дзяржавы адгарадзіцца ад свайго народа, каб той як найменей соваў нос куды не варта.

Новы пералік выклікае яшчэ больш пытанняў і яшчэ больш боязі. У пералік дададзеныя такія цалкам несакрэтныя арганізацыі, сам прынцып працы якіх павінен будавацца на максімальнай адкрытасці для грамадства.

Гаворка ідзе ў першую чаргу аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, якая цяпер таксама можа пладзіць дзяржаўныя сакрэты.

Незразумела таксама, што будзе засакрэчваць Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь, якая праводзіць атэстацыю чыноўнікаў найвышэйшага звяна, высвятляючы, наколькі яны адпавядаюць займаным імі пасадам.

Дзяржаўныя сакрэты зможа пладзіць і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Трэба так разумець, што пры наступным пашырэнні пераліку сакрэтных арганізацый там будзе ўжо і БПЦ.

Патэнцыйным інвестарам Беларусі будзе таксама цікава даведацца, што і Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» адносіцца да спісу сакрэтных арганізацый, якія маюць права адносіць тыя ці іншыя звесткі да дзяржаўных сакрэтаў.

Такім чынам, увесь новы пералік дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, надзеленых паўнамоцтвамi па аднясенні звестак да дзяржаўных сакрэтаў:

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд

Вышэйшы Гаспадарчы Суд

Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь

Камітэт дзяржаўнага кантролю

Генеральная пракуратура

Нацыянальны банк

Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Служба бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Нацыянальны статыстычны камітэт

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва

Міністэрства ўнутраных справаў

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Міністэрства аховы здароўя

Міністэрства замежных справаў

Міністэрства інфармацыі

Міністэрства культуры

Міністэрства лясной гаспадаркі

Міністэрства абароны

Міністэрства адукацыі

Міністэрства па падатках і зборах

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Міністэрства прамысловасці

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

Міністэрства спорту і турызму

Міністэрства гандлю

Міністэрства транспарту і камунікацый

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны

Міністэрства фінансаў

Міністэрства эканомікі

Міністэрства энергетыкі

Міністэрства юстыцыі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт

Дзяржаўны камітэт па маёмасці

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі

Дзяржаўны памежны камітэт

Дзяржаўны мытны камітэт

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі

Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі»

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?