Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч расказаў пра катаванні ў турме КДБ, што ўжываліся, каб прымусіць яго «супрацоўнічаць».

У турмах зняволеных ставяць на расцяжку, каб яны страцілі магчымасць нечакана атакаваць ахоўніка. Паводле словаў Міхалевіча, яго ставілі на расцяжку голым, на працяглы час, што прыносіла маральныя і фізічныя пакуты. Яму таксама да хрусту заводзілі рукі назад за галаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?