Літва будзе змагацца супраць атамных электрастанцый, якія плануюць пабудаваць побач з яе мяжой, праз Еўрапейскі саюз і Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, паведамляе партал Delfi.

Як адзначыў Кубілюс, даследаванні ўздзеяння на навакольнае асяроддзе абедзвюх запланаваных АЭС, у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі, не завершаныя, няма адказаў на пытанні, што хвалююць Літву.

«Паколькі не завершаныя гэтыя працэдуры, то любыя работы па развіцці гэтых праектаў былі б парушэннем міжнародных канвенцый», — лічыць літоўскі прэм’ер-міністр. Паводле яго слоў, расійскія рэактары, якія плануюць пабудаваць у Беларусі і Калінінградзе, адносяцца да ліку «эксперыментальных».

«Мы лічым, што калі парушаць канвенцыю АБСЕ і пабудуюць побач з Літвой эксперыментальны рэактар,

то будзе створана вялікая небяспека, не абгрунтаваная ніякімі матывамі», — сказаў прэм’ер-міністр.

Паводле слоў Кубілюса, на найбліжэйшым пасяджэнні Савета ЕС літоўскі бок закліча Еўрасаюз надаваць увагу не толькі ўнутраным рэактарам, але і тым, якія будуць знаходзіцца побач з межамі ЕС.

Нагадаем, 16 сакавіка сайт МЗС Літвы апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што сумесна з ведамствамі, адказнымі за ядзерную і радыяцыйную бяспеку і пытанні экалогіі, літоўскае знешнепалітычнае ведамства імкнецца да таго, каб запланаваны ў Беларусі праект атамнай энергетыкі быў бяспечны і ажыццяўляўся на бяспечнай адлегласці ад Вільнюса.

Акрамя гэтага, 17 сакавіка сейм Літвы прыняў рэзалюцыю аб бяспецы запланаваных да будаўніцтва ў Літве і па суседстве з ёй АЭС. У рэзалюцыі парламентарыі патрабуюць, каб Беларусь і Расія прытрымліваліся ўсіх палажэнняў канвенцый Эспаа і Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, а таксама іншых міжнародных прававых актаў, па сутнасці адказалі на ўсе пытанні Літвы адносна праектаў АЭС, правялі публічныя слуханні ў Літве і двухбаковыя кансультацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?