Кіраўнік прадусэрскага цэнтру «VoliaMusic» Puper заявіў, што ўсе дасланыя купоны, у якіх самі слухачы прапаноўвалі свой сьпіс «Песень свабоды», ужо апрацаваныя. Праз звычайную і электронную пошту прыхільнікі беларускай музыкі даслалі каля тысячы купонаў, усяго было названа 317 песень. Тых, якія называлі ня менш за тры разы, аказалася роўна сорак.

Дыск «Песьні Свабоды» будзе скамплектаваны і выдадзены 19 лютага.

Лідэры апытаньня — «Радыё Свабода» («Уліс»), «Белакрылы анёл» («Zet») і «Паветраны шар» («N.R.M.»).

Часта называліся песьні з супольных праектаў — «Народнага альбому» і «Я нарадзіўся тут». Але на дыск увойдуць ня ўсе сорак, кажа Puper. Бо ўлічваліся густы ня толькі слухачоў, але й выдаўцоў. Таму, апроч бальшыні названых у рэйтынгу твораў, уладальнікі дыска пачуюць песьні ліцэйскага праекту «Партызанская школа», рарытэтныя творы зь нявыдадзенага супольнага праекту на вершы Ўладзімера Караткевіча. «Песьняў Свабоды» ня будзе ў вольным продажы — дыск атрымаюць тыя, хто ўзяў удзел у яго стварэньні, даслаўшы купоны з сваімі адрасамі.

Таксама «Песьні Свабоды» можна будзе замовіць, праз e-mail [email protected]. Puper абяцае, што «Песьні Свабоды» — не апошні такі праект.

Наступным можа быць зборка караоке найбольш вядомых беларускіх песень. Ці нешта іншае? Сваімі ідэямі слухачы могуць падзяліцца на форуме .

Сорак песень, што набралі найбольш галасоў

«Радыё Свабода» («Уліс»)

«Белакрылы Анёл» («Zet»)

«Паветраны шар» («N.R.M.»)

«Мая краіна» («Новае Неба»)

«Радзіма, свабода» («Zet»)

«Маё сэрца» («Partyzone» + Руся)

«Я нарадзіўся тут» («Я нарадзіўся тут»)

«Партызанская» («N.R.M.»)

«Разьвітаньне з Радзімай» («Я нарадзіўся тут»)

«Выйсьце» («IQ-48» і Памідораў)

«Пагоня» («Я нарадзіўся тут»)

«Край ты мой, край» («Народны альбом»)

«Атлянтыда» («UltraВожык»)

«Маё пакаленьне» («N.R.M.»)

«Сонца нам дапаможа» («Я нарадзіўся тут»)

«Я жыў» («Мясцовы час»)

«Сьвятло ў цемры» («IQ-48»)

«Тры чарапахі» («N.R.M.»)

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» («Я нарадзіўся тут»)

«Будзь разам з намі» («Крама»)

«Свабоды мне дай» («Крама»)

«Вясна.by» («Сьцяна»)

«Можна быць» («Сьцяна»)

«Пляц Францыска» («Уліс»)

«Гадзюшнік» («N.R.M.»)

«Зямля» («Мроя»)

«Твая Айчына» («Zet»)

«Прыйдзе іх дзень» («Бонда»)

«Беларусь uber alles» («Neuro Dubel»)

«Гэта Мы!» («Новае Неба»)

«Мая краіна Беларусь» («Безь Білета»)

«Не жадаю» («Чырвоным па белым»)

«Усё будзе добра» («Тарпач»)

«Я рок-музыкант» («Мроя»)

«Быць беларусам» (Pomidor/off)

«Праваджала маці сына» («Палац»)

«Кідай зброю» («З.ь.м.я.я.»)

«Нефармальны беларус» (Сяржук Сокалаў-Воюш)

«Брудная вада» («Tav.Mauzer»)

«Айчына Vicious» («Crusade»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?