Пра гэта сёння, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і ўсёй Беларускай праваслаўнай царкве за тое, што свяшчэннаслужыцелі ў тыя цяжкія і самотныя дні былі прыкладам для ўсіх канфесій Беларусі. «Вы былі з народам, з людзьмі. Прашу перадаць усім свяшчэннаслужыцелям шчырую ўдзячнасць за каласальную падтрымку беларускага народа ў тыя дні», — сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, прычына гэтай страшнай з’явы, якая стала магчымай у Беларусі, у тым ліку ў недахопах і заганах грамадства, пра якія царква шмат разоў гаварыла і пастаянна паўтарае цяпер.

«У часы глабалізацыі процістаяць гэтаму злу вельмі цяжка, але трэба. І мы будзем рабіць усё, каб такое на нашай зямлі не паўтарылася, — падкрэсліў ён. — Мы, вядома, будзем прытрымлівацца запаведзей Госпада, і яны даюць нам магчымасць прадухіляць такія з’явы на беларускай зямлі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што здарэнне не з’яўляецца сістэмнай праявай для Беларусі. «Мы гэта ўжо ведаем цяпер, і дзякуй богу, што гэта так. Але самазаспакойвацца нельга. Свет бурліць не толькі эканамічна, не толькі маральна, прыніжаючы годнасць чалавека і парушаючы Божыя запаведзі, свет бурліць ужо са зброяй у руках, — канстатаваў Лукашэнка. — Кожны дзень гінуць тысячы і тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. І ў гэтым кругавароце — эканамічным, палітычным, сацыяльным і ваенным — нам трэба краіну ўтрымаць. Стаяць цвёрда, сціснуўшы зубы, да апошняга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?