Урад Беларусі прыняў рашэнне аб зніжэнні дапушчальнага ўзроўню ўтрымання алкаголю ў крыві кіроўцы з 0,5 да 0,3 праміле..
Узровень 0,3 праміле выключае кіраванне машынай пасля выпітага піва і віна нават у малых колькасцях.
Пасля выпітай бутэлькі піва, бакала віна ці 50 г гарэлкі узровень алкаголю ў крыві зніжаецца да менш чым 0,3 праміле не менш чым 2—3 гадзіны. Прычым тэмп працверазення моцна залежыць ад таго, мужчына гэта ці жанчына і якая вага чалавека.
Пастанова Савета міністраў ўжо падпісана, паведаміла БелаПАН старшы інспектар па асобых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
Тэрміны ўваходжання дакумента ў сілу пакуль не называюцца.
Колькасць кіроўцаў, якія селі сёлета за руль у нецвярозым стане і былі затрыманы інспектарамі ДАІ, набліжаецца да 18 тысяч. За мінулы год было выяўлена прыкладна 5 тысяч вадзіцеляў, якія селі за руль у нецвярозым стане паўторна на працягу года. Па віне п’яных кіроўцаў на дарогах загінулі 205 чалавек.
20–22 мая для эфектыўнага выяўлення вадзіцеляў, якія кіруюць транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення, па ўсёй краіне супрацоўнікі ДАІ
будуць актыўна працаваць з выкарыстаннем тактыкі «звужанай паласы».
У мэтах стабілізацыі становішча на дарогах, арганізацыі бяспекі дарожнага руху і аказання дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху ў перадвыхадныя і выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя арганізуе ўзмоцнены варыянт нясення службы. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі
За мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавана 345