Паводле справаздачы аб дзейнасці акцыянерных таварыстваў у 1 квартале 2011 года, апублікаваным Міністэрствам фінансаў, «Нафтан» працаваў у гэтым годзе са стратамі ў 198 мільярдаў рублёў. На другім месцы Мазырскі НПЗ. Яго страты склалі 166 мільярдаў,
паведамляе «Ежедневник».

У тройку таксама ўвайшоў найбуйнейшы бровар краіны — «Крыніца». Страты мінскіх півавараў склалі восем з паловай мільярдаў.

Нагадаем, што ў мінулым годзе «Нафтан» і Мазырскі НПЗ былі аднымі з самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?