Як паведаміла БелаПАН начальнік аддзела прэс-службы ўпраўлення інфармацыі беларускага МЗС Марыя Ваньшына, "адзін беларус выратаваны, пошукі другога вядуцца". Ваньшына ўдакладніла, што супрацоўнікі аддзялення пасольства Беларусі ў Казані знаходзяцца ў пастаянным кантакце з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Расіі.

На борце патанулага судна знаходзіліся ад 196 да 199 чалавек, уключаючы 59 дзяцей. Загінулі больш за 100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?