Ролік паводле запісу камеры назірання адной з парковак ЗША стаў хітом на YouTube.

«Гэта, магчыма, адна з самых відовішчных парковак, якія вы маглі б убачыць. Выдатны спосаб абмінуць ахоўніка». Такі подпіс пакінуў карыстальнік YouTube, які выклаў у інтэрнэт відэа кур’ёзнага здарэння на адной з платных парковак ЗША. На відэа бачна, як у ночы праз бетонную сцяну паркоўкі пералятае легкавік Nissan 350Z, пераварочваецца ў паветры і, зачапіўшы адну з прыпаркаваных машын, становіцца на вольнае месца. Праз паўхвіліны з аўто выходзіць кіроўца і пачынае аглядаць яго.

Відэа экзатычнай паркоўкі стала хітом: за некалькі дзён на YouTube яго пабачыла больш за мільён чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?