Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес у панядзелак упершыню паказаўся на публіцы з паголенай галавой, яго выступ транслявала дзяржаўнае тэлебачанне, паведамляе CNN.

 daylife.com

daylife.com

Чавес пажартаваў, што гэта яго «новы імідж».

«Выпадзенне валасоў гэта нармальна ... даказвае, што лячэнне эфектыўна», - сказаў прэзідэнт.

Чавес сустрэўся з урадам, прыняў прысягу некалькіх міністраў. На працягу ўсёй сустрэчы ён неаднаразова жартаваў, у прыватнасці, на адрас апазіцыі, якая лічыць, што яго хвароба толькі частка піяр-кампаніі.

«Яны працягваюць спекуляцыі без якіх-небудзь навуковых абгрунтаванняў», - падкрэсліў Чавес.

Уга Чавес, які месяц праходзіў лячэнне ад раку на Кубе, у канцы ліпеня заявіў пра свой намер чарговы раз балатавацца на пасаду прэзідэнта Венесуэлы ў 2012 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?