Суседзі бачылі, як яны сядалі ў аўто, але не выклікалі ДАІ.
Фота Auto.onliner.by.
Фота Auto.onliner.by.
Фота Auto.onliner.by.
Фота Auto.onliner.by.
Фота Auto.onliner.by.
Фота Auto.onliner.by.
Два маладых чалавека на вуліцы Лабанка ў Мінску ў ноч на 1 верасня, перад першым днём навучальнага году, вырашылі пакатацца а 4-й ранку. Адзін з іх, 21-гадовы мінчук, сеў за руль уседарожніка Volvo ХC90. Аўто належыць ягонай маці, сам ён не мае пасведчання кіроўцы і ніколі яго не атрымліваў, піша партал Auto.onliner.by. Паездка была нядоўгай. Пазадарожнік на хуткасці пратараніў прыпаркаваныя каля дома легкавікі. Спачатку ў Citroen, потым ў Volvo S60, пасля чаго уседарожнік перакуліўся. Ад удару Volvo S60 кінула на Volkswagen.
Кіроўца і яго пасажыр атрымалі толькі драпіны і ўдары. Іх уратавалі падушкі бяспекі.
Як сцвярджаюць сведкі, маладыя людзі некалькі гадзін пілі піва, каля пад’езду. Гэта, а таксама момант, калі яны сядалі ў аўто, бачылі суседзі. Але ДАІ не выклікалі, бо «пашкадавалі суседа».