Ягоную заяву трансліраваў сірыйскі тэлеканал «Аль-Рай».

Зрынуты лівійскі лідар Муамар Кадафі заявіў у пятніцу 2 верасня, што гатовы да працяглай партызанскай вайны. Ягоны аўдыёзварот трансліраваў сірыйскі тэлеканал «Аль-Рай».

«Лівійскі народ не можа стаць на калені, не можа здацца, мы не жанчыны», — звярнуўся да сваіх прыхільнікаў Кадафі. Зварот працягваўся каля 10 хвілін.

Месцазнаходжанне Кадафі дагэтуль невядомае. Раней паведамлялася, што ягоныя жонка і дзеці выехалі ў Алжыр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?