У панядзелак знайшоў пакупнікоў яшчэ 1031 білетны пакет на хатнія матчы БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў (28 верасня -- "Барселона", 1 лістапада -- "Мілан", 23 лістапада -- "Вікторыя").

У касах барысаўскага гарадскога стадыёна рэалізаваныя 532 штукі (1-я катэгорыя — 145, 2-я — 142, 3-я — 245), на сталічным стадыёне «Дынама» — 499 (149 + 73 + 277).

Такім чынам, за шэсць дзён набыта 14 238 білетных пакетаў. З іх 1-й катэгорыі — 3786, 2-й — 2549, 3-ы — 7903. У Барысаве прададзена 4 563 (1461 + 1469 + 1633), у Мінску — 9675 (2325 + 1080 + 6270).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?