Сёння ў Парыжы быў складзены каляндар матчаў адборачнага раунда чэмпіянату свету 2014 групы «І», у абмеркаванні якога ўдзельнічалі прадстаўнікі Іспаніі, Францыі, Беларусі, Фінляндыі і Грузіі — зборных, што будуць гуляць у гэтай групе, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
Турнір, які пачнецца толькі праз год, беларусы пачнуць двума гасцявымі гульнямі з Грузіяй і Францыяй (7 і 11 верасня 2012 года). Затым -- два матчы дома: з Іспаніяй 12 кастрычніка і Грузіяй 16 кастрычніка.
Расклад усіх гульняў:
2012
7 верасня
Грузія — Беларусь, Фінляндыя — Францыя
11 верасня
Францыя — Беларусь, Грузія — Іспанія
12 кастрычніка
Беларусь — Іспанія, Фінляндыя — Грузія
16 кастрычніка
Іспанія — Францыя, Беларусь — Грузія
2013
22 сакавіка
Францыя — Грузія, Іспанія — Фінляндыя
26 сакавіка
Францыя — Іспанія
7 чэрвеня
Фінляндыя — Беларусь
11 чэрвеня
Беларусь — Фінляндыя
6 верасня
Грузія — Францыя, Фінляндыя — Іспанія
10 верасня
Беларусь — Францыя, Грузія — Фінляндыя
11 кастрычніка
Іспанія — Беларусь
15 кастрычніка
Іспанія — Грузія, Францыя — Фінляндыя.
У раскладзе календара цікавае наступнае. У 2013 г. стадыён «Дынама» плануюць закрыць на рэканструкцыю, і паўстае пытанне, дзе зборная Беларусі правядзе хатні матч са зборнай Францыі 10 верасня 2013 года.
Бо стадыён у тым жа Гомелі, Гродне ці Магілёве, дзе можна згуляць з Грузіяй і Фінляндыяй, для такой топавай зборнай як Францыя не зусім пасуе.
Нагадаем таксама, што кантракт Бернда Штанге са зборнай Беларусі сканчаецца 30 лістапада 2011 года (у адборачным турніры да