Вядомы факт — адзін нямецкі фюрэр, прыйшоўшы да ўлады, старанна абмінаў Ваймар — пабойваўся ценяў Гётэ і Шылера. Усю Нямеччыну абгойсаў уздоўж і ўпоперак, а ў родны горад двух вялікіх паэтаў — ні нагой.
Васісёр пра гэта ведаў і як ніхто разумеў фюрэра. Ён сам быў змушаны штодня прыяжджаць на працу ў свой начальніцкі палац, які знаходзіўся за нейкую паўсотню мэтраў ад дому Паэта. Адчыніўшы вокны, яны маглі б прывітаць адзін аднаго прыязным узмахам рукі альбо нават паразмаўляць паміж сабой.
Але ні вітацца, ні размаўляць не выпадала — Паэт не любіў Васісёра. І Васісёр пра гэта ведаў. Што б ён ні рабіў у сваім палацы за куленепрабівальнымі шыбамі, ён кожную хвіліну памятаў — праз дарогу жыве Паэт, які яго — народнага ўлюбёнца — на дух не пераносіць.
Спачатку Васісёр пасылаў да Паэта сваіх даручэнцаў. Абяцаў узнагародзіць найвышэйшым дзяржаўным ордэнам і выдаць поўны збор твораў у залатых акладах. Узамен патрабавалася нямнога — зьмяніць гнеў на любоў. Але Паэт зацяўся і перастаў пускаць даручэнцаў у хату.
Тады Васісёр даў каманду дзяржвыдавецтвам не выдаваць кнігі Паэта. А дзяржаўным радыё і тэлебачаньню — не пускаць яго творы ў этэр. А рэктарам і дырэктарам — не пускаць Паэта на парог школаў і ўнівэрсытэтаў. Адзін дырэктар быў заікнуўся пра навучальныя праграмы па літаратуры, пра заўсёднае жаданьне вучняў сустракацца з Паэтам, пра заплянаваную творчую вечарыну… «Скажы — прарвала трубу і ўсё адмяні!» — з выглядам знаўцы ўсіх на сьвеце каналізацый запатрабаваў Васісёр…
Аднак Паэт і гэтым разам не паддаўся. Знаходзіліся няўлоўныя выдаўцы, якія на саматужных друкарскіх варштатах накшталт скарынаўскіх выпускалі ў сьвет Паэтавы кнігі. Выходзілі яны мізэрнымі накладамі, але людзі пазавучвалі вершы напамяць, дэклямавалі на патаемных сходках і распаўсюджвалі ў сеціве. Апошнім часам
Аднойчы Васісёр прыехаў на працу і проста на фасадзе свайго начальніцкага палаца прачытаў:
Сядзіць з карэлай мордай —
Ня мае чым адмыць.
А морда хоча гордай
І незалежнай быць.
Калі ўзмакрэлы ад страху галоўны сталічны камунальнік уласнаручна саскроб са сьцяны надпіс, пад ім, як сярэднявечны палімпсэст, праступіў другі, тэкст якога тут жа быў дакладзены Васісёру:
Я ва ўсім дэмакрат прынцыповы,
За дзяржаву жыцьцё пакладу.
А супроць беларускае мовы
Нават з Гітлерам разам пайду!
Пад абодвума чатырохрадкоўямі стаяла імя Паэта. Васісёр тэрмінова сабраў дзяржаўных ідэолягаў, тупаў нагамі, пырскаў сьлінай і патрабаваў неадкладна пакараць крыўдзіцеля.
Ад ідэолягаў пасыпаліся прапановы: пасадзіць пад хатні арышт бяз права пісаць, чытаць і размаўляць; зрабіць падкоп пад дом Паэта і пусьціць яму ў кватэру
Ідэолягаў спыніў начытаны Рэдактар, які рэдагаваў галоўную васісёрскую газэту. Ён з дасьведчаным выглядам дастаў з партфэля і паклаў на начальніцкі стол звычайны вучнёўскі сшытак. На вокладцы лёгка прачытваўся выведзены вялікімі літарамі загаловак: «СКАЗ АБ НЕЗВЫЧАЙНАЙ ЭПІДЭМІІ Ў СТАРАЖЫТНАЙ ТУТЭМІІ».
«Галоўны герой гэтай паклёпніцкай паэмы — Васісёр!», — зычна,
Я думаў: эх, каб мець уладу!
Я б кожны дзень ішоў на грэх!
Я б гэх! — і кожнай па акладу!
І па акладу — кожнай! — гэх!..
Васісёр пасьпешліва загарнуў сшытак і спадылба зірнуў на начытанага Рэдактара, яўна чакаючы і ад яго прапановаў, што рабіць з Паэтам. Але начытаны Рэдактар ня прагнуў хуткай расправы. Ён расказаў гісторыю пра аднаго маскоўскага правадыра, якога моцна абразіў у сваім вершаваным памфлеце мясцовы паэт. І як мудры правадыр пашкадаваў
Гісторыя спадабалася Васісёру — ён паважаў моцных фюрэраў і правадыроў, любіў спасылацца на іх у сваіх публічных выступах.
Абачлівы начытаны Рэдактар, каб у выпадку чаго ня трапіць у лік прыхільнікаў Паэта, нахіліўся да вуха свайго начальніка і канфідэнцыйна паведаміў, што Паэт, аказваецца, ня толькі вершы і паэмы піша. Ён сьпіць і сьніць, як ва ўсіх сумежных дзяржаваў адхапіць чым паболей зямлі, бо лічыць яе сваёй… Але Васісёр ад такой яўна блажной навіны адмахнуўся, як ад назойлівай мухі.
З таго часу Васісёр страціў сон, апэтыт і спакой. Ці праводзіў нараду ў сваім начальніцкім палацы, ці ўзнагароджваў мэдалямі даярак і аграномаў, ці прымаў з рапартамі міністраў, — ён час ад часу касавурыўся ў акно на суседні дом і прыслухоўваўся. Ці рыпіць Паэтава пяро па паперы? Што ён піша — чарговую сатыру ці доўгачаканую оду? З кім размаўляе? А калі
Паэт перад сваім юбілеем за ўласную пэнсію пачаў выдаваць збор твораў. Кожны новы том раней за аўтара ліхаманкава прачытваў Васісёр — усё шукаў хвалебнай оды. Але яе ўсё не было, і палац ізноў апаноўвала насьцярожлівая цішыня.
Небясьпечны сусед стаў невытлумачальным чынам перашкаджаць Васісёру кіраваць краінай. Прымае банкіра ці амбасадара — а ў вачах Паэт стаіць. Падпісвае важныя дакумэнты — а перад вачыма мільгацяць насьценныя графіці.
І таму, калі настаў юбілейны для Паэта дзень, Васісёр зь лёгкай душою зьехаў на Дажынкі — галоўнае ў Тутэміі сьвята.