У Беларусі можа з’явіцца Акадэмія юстыцыі. Аб неабходнасці вывучыць мэтазгоднасць стварэння такой установы гаворыцца ў Пасланні аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе афіцыйнага лідара Беларусі.

«Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным узмацніць кадравы патэнцыял судоў, у тым ліку прадугледзець меры па павышэнню прэстыжу судзейскай прафесіі, павысіць якасць перападрыхтоўкі суддзяў і кіраўнікоў судоў, адмяніць працэдуру ўзгаднення кандыдатур на пасады суддзяў з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, вывучыць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння ў перспектыве Акадэміі юстыцыі», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?