Аляксандр Лукашэнка даў згоду на падпісанне кантракта з Расіяй аб будаўніцтве ў Беларусі АЭС. Пра гэта ён паведаміў 11 кастрычніка падчас сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Сяргеем Міціным.

«Толькі што я падпісаў рашэнне і даў згоду на падпісанне кантракта з Расіяй па будаўніцтве нашай першай АЭС», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

«Такое рашэнне дорага каштуе для Беларусі, і мы вельмі ўдзячныя расійскаму кіраўніцтву, што яны стрымалі сваё слова, нягледзячы на жудасны націск з усіх бакоў», — сказаў ён.

«І мы будзем будаваць АЭС, тым больш што мы ўжо многае зрабілі сваімі сіламі на пляцоўцы будучага будаўніцтва АЭС», — паведаміў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?