Калі мужчына знаходзіўся на 10-метровай глыбіні, сценкі калодзежа абваліліся, і яго засыпала грунтам.

Ратавальнікам спатрэбілася каля пяці гадзін, каб вызваліць няшчаснага. Выкарыстоўвалася спецтэхніка, аварыйна-выратавальнае абсталяванне, шанцавы інструмент. Калі пацярпелага нарэшце дасталі з калодзежа, медыкі дыягнаставалі ў яго сіндром працяглага сціскання і моцнае пераахаладжэнне. Мужчына шпіталізаваны.

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Цётча Ушацкага раёна 15 кастрычніка, паведамілі ў Віцебскім абласным УМЧС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?