Фота s13.ru

Фота s13.ru

Чын асвячэння верхняга храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых у мікрараёне Вішнявец 7 лістапада ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У святочным служэнні возьме ўдзел епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, а таксама арцыбіскуп Беластоцкі і Гданьскі, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі, духавенства Гродзенскай епархіі.

Вернікі запрашаюцца на святочнае богаслужэнне і Хросны ход.

Узвядзенне велічнага, харошага храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых пачалося ў Гродне ў 2002 годзе і вялося на ахвяраванні вернікаў. У 2005 годзе ніжні храм царквы быў асвячоны ў гонар мучаніка немаўляці Гаўрылы, з тых часоў у ім праводзяцца набажэнствы. Асвячэнне і адкрыццё асноўнай царквы з’яўляецца доўгачаканай падзеяй для праваслаўных вернікаў Гродне.

Пры храме таксама плануецца пабудаваць парафіяльны комплекс з царкоўна-прыходскай школай, капліцай, невялікім гатэлем. Гэта асабліва актуальна, улічваючы працу з дзецьмі і моладдзю, якая вядзецца ў парафіі. Тут арганізуюць лагеры для непаўналетніх, на царкоўныя мерапрыемствы прыязджае шмат моладзі і паломнікаў. Парафіяльны комплекс зойме пустуючы ўчастак да пачатку Румлёўскага парка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?