Апублікаваны новы рэйтынг-ліст футбольных зборных.

За месяц зборная Беларусі страціла 5 пазіцый і апусцілася на 61-е месца (цяпер 529 балаў). За чатыры тыдні падапечныя Штанге згулялі ўнічыю з Румыніяй (2:2, 7і кастрычнікаа) і прайгралі ў таварыскім матчы Польшчы (0:2, 11 кастрычніка).

У верасні падзенне склала 15 пазіцый (было 41-е месца).

Дзясятка лідараў:

1. Іспанія (1624 балы), 2. Галандыя — 1425, 3. Германія — 1 352, 4. Уругвай — 1230, 5. Бразілія — 1144, 6. Італія — 1 135, 7. Англія — 1 101, 8. Грэцыя, Партугалія — 1 044, 10. Аргенціна, Данія — 1 030.

Зборная Іспанія супернік зборнай Беларусі па адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 года.

Францыя — на 15-м месцы з 953 баламі, Грузія — на 67-м (475), Фінляндыя — 78-я (438).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?