Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» атрымаў позву з Інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Партызанскага раёна Мінску.

«Вынікам гэтага працэсу можа стаць накладанне адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе штрафу за ўхіленне ад падаткаабкладання», — адзначае Валянцін Стэфановіч і дадае, што абавязкова будзе гэта абскарджваць.

Інспекцыя мае намер спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Ён заявіў, што нязгодны з выстаўленымі прэтэнзіямі Міністэрства па падатках і зборах, і тлумачыць пераслед з боку уладаў палітычнымі матывамі.

Калега Стэфановіча, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі пасля выдачы Літвой і Польшчай інфармацыі аб яго банкаўскіх рахунках з 4 жніўня сёлета знаходзіцца пад вартай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйных памерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?