У сувязі з 52-працэнтным павышэннем афіцыйнага курсу долара ЗША Нацыянальны банк на 48–57% павялічыў уліковыя цэны на каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў.

Кошт 1 г золата павялічыўся на 49,9% і 21 кастрычніка складзе 454.602 рублі супраць 303.198 рублёў днём раней.

Серабро падаражэла на 56,7% (з 5.693 да 8.922 рублёў), плаціна — на 48,5% (з 280.059 да 415.812), паладый — на 47,8% (са 112.758 да 166.604).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?