Верталёт AS-355NP «Ecureuil» (у перакладзе — вавёрка) французскай кампаніі «Еўракоптар» аснашчаны двума рухавікамі, дзякуючы чаму ён сертыфікаваны па катэгорыі А. Верталёты гэтай катэгорыі могуць працягваць набор вышыні і гарызантальны палёт нават у выпадку адмовы аднаго з рухавікоў. Серыфікацыя па катэгорыі, А з’яўляецца абавязковай для палётаў над гарадмі ў краінах Еўропы, а таксама Расіі.

Дзякуючы наяўнасці двух рухавікоў і аўтапілота верталёт можа быць абсталяваны авіяёнікай для палётаў па правілах прыборнага палёта.

У пасажырскай кабіне могуць размясціцца ад 3 да 6 пасажыраў.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі AS-355NP «Ecureuil»

Максімальная ўзлётная вага — 2,6 т

Сярэдні расход паліва — 182 кг/г

Далечыня палёту — 731 км

Максімальная хуткасць — 278 км/г

Максімальная вышыня палёту — 6100 м

Максімальная працягласць палёту — 4 г. 35 хв.

Даўжыня фюзеляжа -10,93 м

Вышыня фюзеляжа — 3,14 м

Шырыня фюзеляжа — 1,78 м

Дыяметр асноўнага шруба — 10,69 м

Дыяметр хваставога шруба — 1,86 м.

Глядзі таксама: На Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?