Беларуская чыгунка карэктуе расклад руху цягнікоў у зносінах з Украінай,
паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе БЧ.

Неабходнасць карэктавання выкліканая рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны аб пераходзе краіны на зімовы час, растлумачылі ў прэс-службе. Усяго ў зносінах з Украінай і транзітам па тэрыторыі Беларусі са змененым раскладам у перыяд з 30 кастрычніка да 2 снежня пройдзе 21 цягнік.

З мэтай карэктавання раскладу часова прыпынены папярэдні продаж квіткоў з 3 снежня на цягнікі ў зносінах з Украінай, а таксама на транзітныя цягнікі, што ідуць па тэрыторыі Беларусі.

Транзітныя цягнікі № 19/20 Адэса-С.-Пецярбург, № 48/47 Львоў-С.-Пецярбург, № 54/53 Кіеў-С.-Пецярбург, № 62/61 Кішынёў-С.Пецярбург, № 311/312 Харкаў-Калінінград, № 323/324 Харкаў-Мурманск, № 336/335 Днепрапятроўск-С.-Пецярбург, № 348/347 Марыупаль-С.-Пецярбург ідуць з магчымым спазненнем да адной гадзіны.

Падрабязную інфармацыю пра змену раскладу руху цягнікоў у зносінах з Украінай можна атрымаць на чыгуначных вакзалах, а таксама па тэлефоне 105.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?