У Мінску група юнакоў закідала яйкамі помнік Леніну і ўдзельнікаў мітынгу афіцыйнай Кампартыі Беларусі каля яго. «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал», скандавалі яны.

Пасля кароткай сутычкі з удзельнікамі мітынгу хлопцаў затрымалі асобы ў чорным. Стала вядома, што затрыманыя актывісты «Маладога фронту» Раман Васільеў і Міхаіл Мускі. Імя трэцяга затрыманага высвятляецца.

7 лістапада — дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі ўладаў і камуністы адзначаюць гэты дзень ускладаннем кветак да помніка Леніну. 7 лістапада застаецца ў Беларусі святочным днём. Аляксандр Лукашэнка накіроўвае з гэтай нагоды афіцыйнае віншаванне.

На мітынг афіцыйнай Кампартыі, а 10-й гадзіне сабралася каля ста чалавек. Аб 11-й гадзіне кветкі да помніка маюць ускладаць сябры апазіцыйнай партыі левых «Справядлівы свет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?