У Беларусі плануецца ўвесці праверку на прафпрыдатнасць для прадстаўнікоў «гаваркіх» прафесій.

У хуткім часе прадстаўнікоў голасава-маўленчых прафесій, такіх як настаўнікі, спевакі, дыктары, журналісты, будуць правяраць на прафесійную прыдатнасць.

Пра гэта паведаміла дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак.

Паводле яе словаў, даследаванні, праведзеныя спецыялістамі цэнтра, паказалі, што 70–80% людзей, чыя праца звязаная з неабходнасцю пастаянна выкарыстоўваць голас, пакутуюць на дэфекты голасу.

Каб у далейшым прадухіліць развіццё такіх прафесійных захворванняў, супрацоўнікамі цэнтра была створана база спецыфічных прафесій, работнікі якіх пакутуюць на розныя парушэнні голасу.

— Гэтая база дазволіць лёгка выявіць тую ці іншую паталогію, — растлумачыла спецыяліст. — Толькі на падставе запісу голасу чалавека можна будзе паставіць дыягназ і аказаць неабходную дапамогу.

Плануецца, што тэхналогія будзе выкарыстоўвацца не толькі для выяўлення і лячэння паталогій, што ўжо развіліся, але і для адбору людзей, якія ў будучыні хочуць працаваць у такіх прафесіях.

— Калі ад прыроды гартань уладкаваная так, што чалавек пастаянна будзе хварэць, можа, лепш адразу выбраць іншую прафесію? — сказала Людміла Макарына-Кібак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?