31 студзеня ўрад Нямеччыны (дзяржавы‑старшыні ЭЗ) распаўсюдзіў дэклярацыю з нагоды правядзеньня Трэцяга сусьветнага кангрэсу супраць сьмяротнага пакараньня, што адбыўся 1‑3 лютага ў Парыжы.

«ЭЗ пацьвярджае сваё нязьменнае і актыўнае непрыняцьце сьмяротнага пакараньня», ‑гаворыцца у дакумэнце. Лічачы сьмяротны прысуд «жорсткім і антыгуманным пакараньнем, ЭЗ падкрэсьлівае, што пры любых абставінах і пры любых умовах выступае супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня».

Эўразьвяз з задавальненьнем адзначае, што на працягу апошніх год працягваецца тэндэнцыя ў бок адмены сьмяротнага пакараньня ў шэрагу дзяржаваў сьвету.

У той жа час, сьцьвярджае ўрад дзяржавы‑старшыні ЭЗ, сьмяротныя прысуды застаюцца распаўсюджанай зьявай на плянэце. ЭЗ заклікае стрымацца ад іх вынясеньня і прымяненьня.

У прыватнасьці, «барацьба супраць тэрарызму ня можа быць падставай ці апраўданьнем увядзеньня альбо аднаўленьня сьмяротнага пакараньня», — падкрэсьліваецца ў дэклярацыі ўраду Нямеччыны.

Да дэклярацыі ЭЗ далучыўся шэраг краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, у прыватнасьці Малдова і Ўкраіна.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0