Гэта вынікае з фрагмента інтэрв’ю кіраўніка беларускай дзяржавы галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Русская служба новостей» (РСН) Сяргею Дарэнку. Гутарка адбылася ў Мінску 13 снежня і транслявалася ў эфіры 16 снежня.
Дарэнка сказаў: «Атрымліваецца, што патрэбна дыктатура ўсюды, дзе ёсць народ, схільны да архаізацыі. Дыктатар, які трымае масы, якія ўмоўна можна назваць быдлам, ажыццяўляе дыктатуру. Але ж яна рана ці позна зломіцца».
«Давайце возьмем, калі гэты дыктатар Кадафі, Хусэйн, Лукашэнка… (рэпліка Дарэнкі: „Вы і сябе аднеслі?“ Лукашэнка: „Гэта яны там адносяць, і я нават асабліва не здзіўляюся“),Ахмадынежад — меншае зло, чым тое, якое можа быць, а гэта лёгка пралічыць. Будзе ісламізацыя», — лічыць Лукашэнка. «Я кажу пра яўрэяў. Іх спецслужбы даўно сказалі: не чапайце Егіпет. Так, нам з ім цяжка, але будзе горш. Не чапайце Асада. Так, ён трымае нас у напружанні, але гэты чалавек засцерагае нас ад вайны з Сірыяй.
Амерыканцы гэта не паслухалі. Дык навошта ж нам сёння скідваць гэтага архаічнага чалавека, лідара для таго, каб зрабіць яшчэ горш?»— сказаў беларускі прэзідэнт. Паводле яго меркавання, гэта робяць «безразважныя людзі». «Вы правільна сказалі, што гэта канечна. Скажам, што канечна, хоць вы гэта не можаце мне даказаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле меркавання Дарэнкі, у некаторых краінах ЗША ствараюць «кантраляваны хаос» з мэтай не кантраляваць тэрыторыі пры дапамозе войскаў, каб не губляць асабовы склад. І прывёў прыклад Лівіі як адной з «кропак хаосу». Лукашэнка лічыць, што «гэта ў іх не атрымаецца». «Яны там бяздумна, без усякіх на тое падстаў стварылі не проста лінію, а цэлы пояс. У Егіпце ісламісты перамаглі. Хіба палепшылася сітуацыя? Гэта была квітнеючая краіна», — адзначыў Лукашэнка.