Папяльцовая серада (Папялец), якая прыпадае ў гэтым годзе на 21 лютага, пачынае ў Каталiцкiм Касцёле час Вялiкага Посту. Пост працягваецца да Вялiкадня, якi сёлета каталiкi i праваслаўныя будуць адзначаць разам — 8 красавiка. Вялiкi пост у Касцёле доўжыцца сорак дзён.

«Лiчба «40» азначае ў Святым Пiсаннi выраз цэласнасцi i працягласцi, час, прызначаны чалавеку або Богу на нейкае дзеянне, мэтай якога з’яўляецца збаўленне, — патлумачыў «Звяздзе» ксёнз Аляксандр Амяльчэня, адказны за СМI пры Сакратарыяце Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. — Падчас Вялiкага Посту каталiкi ўзгадваюць i па‑новаму перажываюць сорак дзён, якiя Езус правёў у пустынi ў посце i малiтве. Днi Вялiкага Посту — гэта час духоўных практыкаванняў, пакутнай лiтургii, пакутных паломнiцтваў, добраахвотных вырачэнняў, дабрачыннасцi, посту i мiласцiны. З лiтургii знiкае радасны заклiк «Альлелюя», святары апранаюць лiтургiчную вопратку фiялетавага колеру. Галоўным становiцца падрыхтоўка вернiкаў да найвялiкшага хрысцiянскага свята, якiм з’яўляецца Вялiкдзень. У першыя вякi хрысцiянства падрыхтоўка да ўрачыстасцi Уваскрэсення доўжылася толькi сорак гадзiн. Пазней — тыдзень, толькi ў V стагоддзi гэты час расцягнуўся на сорак дзён.

У Папяльцовую Сераду ва ўсiх каталiцкiх храмах адбываецца абрад пасыпання галоў вернiкаў попелам. Святар, здзяйсняючы гэты абрад, прамаўляе: «Памятай, ты прах i прахам станеш» або «Навяртайцеся i верце ў Евангелле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?