Мэта сайта Fokusvitryssland.se — распаўсюд сярод шведскай аўдыторыі інфармацыі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік Östgruppen Марцін Угла, «падзеі ў Беларусі часта аказваюцца ў цені іншых міжнародных навінаў у шведскай медыяпрасторы. Праект „У фокусе — Беларусь“ дапаможа адкрыць доступ да наўпростага інфармацыйнага каналу, і такім чынам жыхары Швецыі змогуць даведацца, што адбываецца ў гэтай краіне». У якасці крыніцаў інфармацыі будуць выкарыстаныя навіны з незалежных беларускіх выданняў, а таксама паведамленні еўрапейскіх агенцтваў.

Крыху раней Марцін Угла стварыў у інтэрнэце блог, у якім каментуе актуальныя пытанні палітыкі і грамадскага жыцця Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?