Моцныя маразы правакуюць павелічэнне колькасці надзвычайных сітуацый, паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Умовы надвор’я дадалі працы беларускім ратавальнікам. Віталь Навіцкі адзначыў, што ў сувязі маразамі колькасць надзвычайных сітуацый рэзка ўзрасла, а іх спецыфіка ўсё часцей абумоўлена прыроднымі фактарамі. Напрыклад, у мінулыя выхадныя ў Жодзіне прарвала цеплатрасу і для таго, каб ліквідаваць праблему, вырылі катлаван, які запоўніўся гарачай вадой.

Катлаван быў агароджаны і пазначаны належным чынам, тым не менш васьмікласнік, які праходзіў міма, паслізнуўся і зваліўся ў кіпень.

З апёкамі ног (20% паверхні цела) яго даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?