Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес адрэагаваў на вылучэнне адзінага кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса абразай на яго адрас, назваўшы палітыка «подлай свіннёй».

«Цяпер у нас ёсць няўдачнік, сардэчна запрашаем. Мы збіраемся сцерці цябе ў парашок на выбарах 7 кастрычніка», - заявіў Чавес, звярнуўшыся да кандыдата ад кааліцыі, выступаючы перад аўдыторыяй, што ўключала ў тым ліку сябра Чавеса галівудскага акцёра Шона Пена.

«У цябе ёсць свінячы хвост, свіныя вушы, ты рохкаеш, як свіння, ты подлая свіння. Ты свіння, не спрабуй схаваць гэта», - дадаў прэзідэнт Венесуэлы.
Усё гэта адбывалася на цырымоніі ўручэння дыпломаў студэнтам-медыкам у правінцыі Варгас.

Прыхільнікі Чавеса ужо раней звярталі ўвагу на яўрэйскія карані Капрылеса і пагрозу «сіянізму», пры гэтым распаўсюджвалі карыкатуру, якая паказвае яго са свастыкай.

Галоўнае абвінавачванне супраць апазіцыянера заключаецца ў тым, што ён марыянетка ЗША.

У выхадныя жыхары Венесуэлы маглі прыняць удзел у усеагульных выбарах кандыдата ад апазіцыі. У выніку праціўнікам Чавеса стаў губернатар штата Міранда Энрыке Капрылес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?