Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка не выключае продажу беларускіх нафтаправодаў.

«Усякія ідуць перамовы, — сказаў першы віцэ-прэм’ер. — Безумоўна, ёсць розныя меркаванні».

У той жа час Уладзімір Сямашка адзначыў, што сур’ёзная прапрацоўка гэтага пытання пакуль не вядзецца.

«Сур’ёзнай прапрацоўкі пакуль няма. Але я думаю, што гэта пытанне часу», — сказаў ён.

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, пакупнікі могуць быць розныя, не толькі расейцы.

Зараз магутнасці беларускіх нафтаправодаў загружаны не цалкам, а ў Расіі з’явіліся Балтыйская трубаправодная сістэма-1 (БТС-1), БТС-2. «Нам трэба думаць, як эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя магутнасці», — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?