Пра гэта паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Пінчук. «Мне пазваніў адвакат і паведаміў, што Алеся ўжо накіравалі ў калонію № 2 у Бабруйск. Там ён ужо, ці яшчэ яго этапуюць, мне невядома», — сказала Наталля.

Рашэнне пра перавод у калонію было прынятае пасля уступлення ў сілу выраку — 24 студзеня Мінскі гарадскі суд пакінуў вырак Першамайскага раённага суда ў сіле.

Кіраўнік зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада мінулага года асуджаны на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці паводле абвінавачвання ва ўтойваньні даходаў у асабліва вялікіх памерах.

Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і тлумачыў у судзе, што атрыманыя на замежныя рахункі грошы траціў на праваабарончую дзейнасць і дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі паводле палітычных прычын.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі гэты прысуд палітычна матываваным і прызналі Бяляцкага вязнем сумлення. Ягонага вызвалення аб беларускіх уладаў патрабуюць ЗША і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?