Аб гэтым заявіў журналістам начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі, каменціруючы ўказ № 55 ад 9 лютага 2012 года, якім зацверджана палажэнне аб свабодных складах.

Такая магчымасць была ў Беларусі раней, але пасля яна стала незапатрабаванай. Указ дае паўторную магчымасць суб’ектам гаспадарання выкарыстаць тэрыторыю свабодных складоў менавіта ў гандлі аўтамабілямі як на тэрыторыі Мытнага саюза, так і за яго межамі», — адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Раней, да 2008 года, у Беларусі свабодныя склады прызначаліся толькі для гандлю аўтамабілямі. Цяпер гэта працэдура пашырана, з’яўляецца магчымасць перапрацоўкі, рэалізацыі або вывазу гатовай прадукцыі. Гэта галоўнае змяненне, якое нясе ўказ, падкрэсліў Уладзімір Арлоўскі. Ён таксама ўдакладніў, што ўладальнікамі свабодных складоў могуць быць толькі рэзідэнты Беларусі. Калі прыйдзе замежны інвестар, то ён павінен быць зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі. Гэта адна з умоў уключэння ў рэестр уладальнікаў свабодных складоў.

У адпаведнасці з палажэннем аб свабодных складах, зацверджаным указам нумар 55, у дачыненні да транспартных сродкаў дапускаецца толькі іх захоўванне на свабодным складзе, перадпрадажная падрыхтоўка і рэалізацыя ўладальнікам свабоднага склада. Гэта значыць, такія тавары могуць размяшчацца на свабодным складзе толькі для правядзення аперацый, аналагічных аперацыям, якія дапускаюцца на мытным складзе, без утварэння новых тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?