З 8 сакавіка ў кінатэатрах Мінска ідзе новы мультфільм «Лоракс», зняты паводле кнігі дзіцячага пісьменніка Доктара Сьюза.

Раней творы амерыканскага майстра пяра Доктара Сьюза ўжо экранізавалася: у камедыі «Грынч — выкрадальнік Калядаў» і анімацыйнай працы «Хортан» забаўляў гледача Джым Кэры. У мультфільме «Лоракс» адзін з герояў таксама будзе гаварыць голасам вядомага актора камічнага амплуа.

Па чутках,

Дэні дэ Віта агучыў свайго персанажа на некалькіх замежных мовах. Спецыяльна для пракату ў розных краінах.
Прыцягвае ўвагу мультфільм і буйным фінансавым стартам у Амерыцы:
за выходныя «Лоракс» сабраў больш за 70 мільёнаў даляраў, усталяваўшы пэўны рэкорд.
Чым жа мульцік так прывабіў ў кінатэатры дзяцей і іх бацькоў?

Недалёкая будучыня.

Варта націснуць на кнопку — і свет зменіцца па тваім жаданні: проста пад акном вырастуць горы, у двары зашумяць акіян. Адзіная непрыемнасць — усё вакол зроблена з пластыка.
Але для закаханага няма перашкод.
Адно жаданне чароўнай дзяўчыны — убачыць апошняе жывое дрэва — і герой пускаецца ў шлях.
На дапамогу яму прыходзіць магутная, але злёгку прыставучая істота — Лоракс.

Чатыры гады таму больш чым паспяхова падобную тэму раскрылі ў мультфільме «ВАЛЛ-І». Той жа тэхнагенны свет, тая ж завязка з пошукам расліны, якая ў выніку звязала сэрца двух робатаў. Мабыць, гэта і ёсць самае каштоўнае ў двух мультфільмах —

фонам кажучы аб захаванні экалогіі, стваральнікі анімацыі выхоўваюць дзяцей.
Калі большасць сучасных мульцікаў косіць пад блокбастар, перавага аддаецца тым працам, што праз смех прапануюць і долю маралі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?