Алена Каваленка з старэйшым сынам Валянцінам разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю ля будынка драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

Алена трымала плакат «Свабоду Сяргею Каваленку», сямігадовы Валянцін трымаў бацькаў партрэт з надпісам «Мой бацька памірае за сцяг. Чаму так?», а іншыя ўдзельнікі раздавалі ўлёткі. Ва ўлётках была інфармацыя пра вязня-галадоўніка і кантактныя звесткі ягонай сям’і і аднадумцаў.

​​

Мінакі рэагавалі па-рознаму: нехта баяўся браць улёткі, а нехта прасіў яшчэ некалькі асобнікаў — для знаёмых і сяброў.

Акцыя была непрацяглай: ужо праз некалькі хвілін з’явілася патрульная міліцэйская машына, і ўдзельнікі разышліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?