Паўторнае псіхіятрычнае абследаванне нарвежца Андэрса Брэйвіка, які абвінавачваецца ў масавым забойстве людзей у Осла і на востраве Утой, не выявіла ў яго захворванняў, якія б вызвалялі яго ад крымінальнай адказнасці.

Раней псіхіятры, якія праводзілі агляд Андэрса Берынга Брэйвіка, прыйшлі да высновы, што ён пакутуе на паранаідальную шызафрэнію.

22 ліпеня 2011 года ад рук Брэйвіка загінулі 77 чалавек, яшчэ 151 чалавек атрымаў раненні. Трагедыя выклікала шок па ўсёй краіне.

Брэйвік не адмаўляе факту забойства, але настойвае, што гэты жорсткі акт быў неабходны для абароны Еўропы ад «мусульманскага нашэсця».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?